Віртуальны Універсітэт Залатога Веку  запрашае выкладчыкаў для правядзення онлайн-заняткаў на лета.Віртуальны універсітэт мае сваёй мэтай пашырэнне доступу сталых людзей да адукацыі.Вы можаце прапанаваць адну тэму заняткаў, якія правядзеце праз ZOOM, а можаце заявіць цэлы цыкл такіх заняткаў альбо свой тэматычны онлайн клуб. Тэмы могуць быць самыя розныя: мастацтва, гісторыя, здароўе, адукацыя, кіно, падарожжы, псіхалогія, інфармацыйныя тэхналогіі, фінансы і г.д.Для каго: для сталых людзей з усёй краіны, якія хочуць развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды.Якія бонусы для вас: новы досвед, шчырая падзяка ад сталых студэнтаў, інфармацыя пра вас на сайце ВУЗВ і ў нашых сацыяльных сетках. Дасылайце свае прапановы  на адрас uzv.hrodna@gmail.com (з пазнакай ВУЗВ).

0 0 голас
Рэйтынг артыкула
Падпісацца
Апавясціць о
guest
0 Каментар
Межтекстовые Водгукі
Паглядзець усе каментары